БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што прызнае Галанскія вышыні тэрыторыяй Ізраіля

21.03.2019 / 22:17

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтону варта прызнаць суверэнітэт Ізраіля над Галанскімі вышынямі, захопленымі ў Сірыі падчас Шасцідзённай вайны 1967 года.

«Праз 52 гады прыйшоў час для Злучаных Штатаў цалкам прызнаць суверэнітэт Ізраіля над Галанскімі вышынямі, якія маюць вырашальнае стратэгічнае значэнне і важнае значэнне ў сферы бяспекі для дзяржавы Ізраіль і рэгіянальнай стабільнасці», — напісаў кіраўнік Белага дома ў сваім твітары.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула