БЕЛ Ł РУС

У Наваполацку дзве хаскі загрызлі ката, людзі спрабавалі няшчасную жывёлу бараніць

22.03.2019 / 15:25

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся 20 сакавіка ў 18.15 каля дома 140 па вуліцы Маладзёжнай у Наваполацку. Дзве хатнія хаскі накінуліся на ката, піша kp.by.

Па словах відавочцаў, гаспадар сабак не спрабаваў адцягнуць сваіх сабак або хоць неяк перашкодзіць ім ірваць ката, а калі мінакі зрабілі яму заўвагу, адказаў ім нецэнзурна. Тры жанчыны спрабавалі абараніць ката. Відавочцы выклікалі міліцыю.

На мужчыну склалі два адміністрацыйныя пратаколы — за хуліганства і за парушэнне правілаў утрымання жывёл (двух дарослых хаскі ён выгульваў без наморднікаў). Ката адвезлі ў ветлячэбніцу, але пашкоджанні былі настолькі моцнымі, што яго прыйшлося ўсыпіць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула