БЕЛ Ł РУС

Жыхар Баранавічаў знайшоў банкаўскую карту і расплаціўся ёю ў краме. Яму пагражае да 5 гадоў калоніі

22.03.2019 / 21:53

У міліцыю 11 сакавіка звярнуўся 35-гадовы жыхар Баранавічаў, які распавёў, што з яго банкаўскага рахунку знікла сума грошай — 21 рубель. Мужчына растлумачыў, што страціў сваю картку.

Аказалася, яе знайшоў 22-гадовы малады чалавек. Ён па тэрміналу расплаціўся карткай у краме. Сума пакупкі як раз і склала 21 рубель.

У дачыненні да хлопца 21 сакавіка распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 212 КК РБ ( «Крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі»).

Падазраваны кампенсаваў пацярпеламу матэрыяльную шкоду ў поўным аб'ёме, паведамілі Intex-press у праваахоўных органах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула