БЕЛ Ł РУС

ААН: пры абстрэле школы ў Газе загінулі 30 чалавек

7.01.2009 / 00:00

Nashaniva.com

Параненыя 55. Сама школа знаходзілася пад патранажам гэтай арганізацыі.

У выніку абстрэлу ізраільскім бокам школы ў сектары Газа школы 30 чалавек загінулі, 55 атрымалі раненні. Такія звесткі паведаміў прадстаўнік ААН.

Сама школа знаходзілася пад патранажам гэтай арганізацыі, паведамляе газета.ру са спасылкай на Рэйтэр.

У школе знаходзілася шмат дзяцей, а таксама хаваліся мясцовыя жыхары, ратуючыся ад баёў між баевікамі ХАМАС і ізраільскімі салдатамі.

Паводле ізраільскіх ваенных, па салдатах быў адкрыты агонь з будынку школы.

Аперацыя Ізраіля ў Газе - "літы свінец" - трывае ўжо 11-ты дзень.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула