БЕЛ Ł РУС

Мінск наведае дэлегацыя ПАРЕ

7.01.2009 / 15:06

У сярэдзіне лютага Беларусь наведае дэлегацыя Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

Як паведамілі БелаПАН у прэс‑службе ПАРЕ, узначаліць дэлегацыю старшыня Палітычнага камітэта асамблеі Горан Ліндблад.

Разам з ім у Мінск плануюць прыехаць старшыня падкамітэта ПАСЕ па Беларусі Сініка Хурскайнен і дакладчык ПАСЕ па сітуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні.

Праграма візіту ў гэты час прапрацоўваецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула