БЕЛ Ł РУС

У Лідзе малодшыя школьнікі пашкодзілі восем аўто

26.03.2019 / 10:52

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося яшчэ ў мінулым месяцы ў адным з двароў горада, паведамляе гродзенская абласная міліцыя.

Высветлілася, што аўтамабілі пашкодзілі школьнікі малодшых класаў, якія ў той дзень гулялі з металічнымі прутамі ў двары.

Яны пакінулі драпіны на машынах. Мяркуецца, што дзяцей паставяць на ўлік.

Вырашаецца пытанне аб кампенсацыі шкоды бацькамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула