БЕЛ Ł РУС

У перадачы на НТВ задалі пытанне пра «Нашу Ніву», але адказаў на яго не беларус, а расіянін ВІДЭА

26.03.2019 / 13:21

ЗП

«Свая гульня» — гэта папулярная інтэлектуальная перадача, якая выходзіць на тэлеканале НТВ. Тры чалавекі адказваюць на пытанні па розных тэмах і розных ступеняў складанасці.

У эфіры ад 23 сакавіка ў тэме «Газеты і часопісы» за 1200 (другое па складанасці пытанне ў блоку) прагучала наступнае: «Беларуская газета «Наша Ніва» да 1912 года выходзіла на адной мове, але ў двух варыянтах. Адрознасць была менавіта ў гэтым».

Цікава, што на пытанне першым адказаў астраном з Масквы Мікалай Самусь, хаця ў перадачы прымаў удзел мінчук Ягор Сідаровіч.

Правільны адказ: «Наша Ніва» выходзіла, як на кірыліцы, гэтак і на лацінцы, хаця мова была беларускай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула