БЕЛ Ł РУС

Выбух у Стакгольме: пацярпелі некалькі чалавек

27.03.2019 / 10:35

Nashaniva.com

На захадзе Стакгольма ў ноч на 27 сакавіка адбыўся выбух, у выніку якога пацярпелі некалькі чалавек. Пра гэта паведамляе газета Aftonbladet са спасылкай на паліцыю.

«Некалькі чалавек знаходзяцца ў стане шоку, адзін чалавек атрымаў цяжкую траўму з-за асколка шкла», - заявіў прадстаўнік паліцыі Фрэдэрык Андэрсан. Як паведамляе Expressen, дваіх пацярпелых даставілі ў бальніцу з лёгкімі раненнямі.

У выніку выбуху былі пашкоджаныя фасады размешчаных непадалёк будынкаў, у тым ліку гатэля, і некалькі аўтамабіляў.

Прычыны пакуль не ўстаноўлены, паліцыя праводзіць расследаванне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула