Суд у Вільні завочна прысудзіў былога міністра абароны СССР Язава да 10 гадоў турмы
Віленскі акруговы суд завочна прысудзіў былога міністра абароны СССР Дзмітрыя Язава да 10 гадоў пазбаўлення волі па справе аб падзеях 13 студзеня 1991 года.
Язаў прызнаны вінаватым у ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасьці.
Дзмітрыю Язаву — 94 гады. Міністрам абароны СССР быў у 1987—1991 гг, быў членам ГКЧП.