У Мінску аўтамабіль вылецеў на ходнікі, збіў слуп, а той траўмаваў пешахода ФОТА
Аварыя адбылася ў аўторак каля 17:20 на вуліцы Старынаўскай, паведамляе sb.by.
sb.by
20-гадовая дзяўчына за рулём Nissan ехала ў бок праспекта Незалежнасці. Пры перастраенні з сярэдняй паласы ў крайнюю правую яна не саступіла дарогу SAAB.
У выніку сутыкнення Nissan адкінула на тратуар, дзе машына ўрэзалася ў асвятляльную мачту. Пры падзенні асвятляльны слуп зачапіў 72-гадовага пешахода. Мужчына, на шчасце, атрымаў нязначныя траўмы. Ён быў дастаўлены ў бальніцу.