БЕЛ Ł РУС

У Гродне з-за велізарных клубоў пары адбылася аварыя з трох аўтамабіляў ФОТА

27.03.2019 / 22:08

Nashaniva.com

26 сакавіка ў Гродне з-за пары адбылося ДТЗ з трыма аўтамабілямі, паведамляе newgrodno.by.

Паводле папярэдняй інфармацыі, з цеплатрасы пачалі планавы спуск пары ў двух месцах. Клубы пары падняліся на 10-15 метраў уверх і рухаліся ў напрамку ветру на дарогу. У выніку бачнасць стала нулявой.

Са слоў кіроўцы МАЗа, апынуўшыся ў клубах пары, ён пачаў ехаць назад і ўрэзаўся ў Рэно, які ехаў следам. Таксама не паспеў своечасова зрэагаваць і кіроўца Форда, які ехаў за Рэно, і ўрэзаўся ў «француза». У аварыі ніхто не пацярпеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула