БЕЛ Ł РУС

Кіану Рыўз зладзіў выпадковым спадарожнікам па самалёце экскурсіі і праслухоўванне кантры

28.03.2019 / 15:48

Nashaniva.com

Галівудскі акцёр Кіяну Рыўз дапамог пасажырам рэйсу Сан-Францыска — Лос-Анджэлес, чый самалёт здзейсніў экстраную пасадку ў Бейкерсфілдзе.

Артыст, які быў на борце, пасля прызямлення дамовіўся з прадстаўнікамі авіякампаніі аб мінівэнах, якія даставяць людзей у пункт прызначэння, а пасля прыбыцця транспарту зладзіў выпадковым спадарожнікам цэлую экскурсію, распавядаючы пра гісторыю горада Бейкерсфілд. Акрамя таго, у шляху Рыўз забаўляў людзей, уключаючы песню кантры-выканаўцы Віна Сцюарта It's Such a Pretty World Today і робячы з імі сэлфі.

Пасля завяршэння падарожжа некаторыя пасажыры акцёра распавялі пра яго добрыя справы ў інтэрнэце і апублікавалі ролікі з ім.

No joke #KeanuReeves pic.twitter.com/Dcm3AsEyfS

— Alexa (@LikeAskAlexa) 26 марта 2019 г.

THIS ENTIRE IG STORY ABOUT KEANU IS *italian chef’s kiss* PERFECTION ⭐️ pic.twitter.com/3rgPTkc3GV

— Ari Saperstein (@ari_saperstein) 24 марта 2019 г.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула