У ноч на нядзелю Еўропа пераходзіць на летні час
У ноч на нядзелю краіны Еўропы, а таксама Украіна перавядуць стрэлкі на гадзіну наперад. Пачнецца летні час.
Такім чынам розніцы ў часе паміж Мінскам і Вільняй (Рыгай, Талінам) зноў не будзе. Розніца ў часе з Варшавай, Берлінам і Прагай будзе складаць адну гадзіну.
Зменіцца расклад транспарту.
Беларусь, як і Расія, стрэлкі не пераводзяць ужо некалькі гадоў. Але хутка і Еўропа можа адмовіцца ад гэтага. І зараз кожная краіна з 2021 года будзе сама вырашаць: пераводзіць стрэлкі ці не.