Конкурс студэнцкіх прац ад Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі
Кангрэс ладзіць конкурс студэнцкіх прац (бакалаўрскіх, магістарскіх, творчых)! Да 25 красавіка 2019 праводзіцца збор намінацый на Прэмію Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі за найлепшую студэнцкую працу, абароненую ў 2016/2017 і 2017/2018 па беларускай тэматыцы.
Задача прэміі — адзначыць дасягненні беларускіх студэнтаў у сацыяльных і гуманітарных навуках, падтрымаць іх творчую і даследчую актыўнасць, а таксама паспрыяць паляпшэнню якасці студэнцкіх пісьмовых прац.
Заклікаем аўтараў, а таксама іх навуковых кіраўнікоў намінаваць найлепшыя студэнцкія працы і такім чынам паспрыяць вызначэнню лепшых студэнцкіх дасягненняў у сацыяльных і гуманітарных навуках.
Намінацыі: лепшая магістарская праца, лепшая бакалаўрская праца, лепшая творчая праца.
Вылучыць на прэмію можна любое даследаванне, абароненае ў беларускай ВНУ ці ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце. Для гэтага трэба даслаць працу на адрас premija@palityka.org да 25 красавіка 2019.
Рашэнне пра наданне прэміі прымаецца на аснове заключэння экспертных рад, якія складаюцца з беларускіх і замежных навукоўцаў. Дэталёвае апісанне правілаў і патрабаванняў гл. тут.
Урачыстае наданне прэміі адбудзецца 28 верасня 2019 падчас VIII Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў Вільні (Літва). Дэталі будуць абвешчаныя пазней.