БЕЛ Ł РУС

Сын кіраўніка Мі-6 загінуў у аварыі

2.04.2019 / 16:12

Nashaniva.com

У Шатландыі загінуў сын кіраўніка Сакрэтнай службы разведкі (Мі-6, Mi6) Алекса Янгера. Пра гэта паведамляе The Guardian.

Паводле паліцыі, 22-гадовы Сэм Янгер загінуў у выніку ДТЗ на тэрыторыі прыватнага дома ў рэгіёне Стэрлінг ў суботу, 30 сакавіка. У праваахоўных органах паведамілі, што пакуль смерць маладога чалавека «разглядаецца як невытлумачальная, аднак падазроных абставінаў, паводле папярэдніх звестак, няма». У цяперашні час прычыны аварыі расследуюцца.

Сям'я Сэма апісала яго як выдатнага сына, а таксама папрасіла паважаць прыватнае жыццё. Малады чалавек скончыў прэстыжны Далічскі каледж, падчас вучобы ў якім быў таксама членам каманды па рэгбі. Асацыяцыя былых вучняў назвала Янгера бескарыслівым, душэўным, вясёлым і адданым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула