БЕЛ Ł РУС

Цімашэнка набрала больш за ўсё галасоў у калоніі, дзе яе ўтрымлівалі

2.04.2019 / 18:44

Nashaniva.com

У Качаноўскай калоніі, дзе Юлію Цімашэнка ўтрымлівалі ў гады кіравання Віктара Януковіча, за лідара партыі «Бацькаўшчына» прагаласавалі 110 з 271 выбаршчыка.

Пра гэта сведчаць даныя Цэнтральнай выбарчай камісіі па выніках галасавання на выбарчым участку №631375.

Уладзіміра Зяленскага падтрымалі 68 чалавек, Пятра Парашэнку — 20, Юрыя Бойку — 18.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула