БЕЛ Ł РУС

Нацбанк адверг чуткі пра нібыта павышэнне ў бліжэйшыя дні курсу даляра да 3 100 руб.

8.01.2009 / 23:59

Таксама абвергнутыя чуткі пра магчымую хуткую дэнамінацыю і пра тое, што ў банкі ўжо завезеныя грошы новага ўзору.

Нацыянальны банк Беларусі не плануе ажыццяўляць чарговую рэзкую дэвальвацыю беларускага рубля,
заявілі БелаПАН ва ўпраўленні інфармацыі галоўнага банка краіны.

Такім чынам, у Нацбанку абверглі чуткі аб магчымым у найбліжэйшыя дні павышэнні курсу даляра ЗША да 3.100 рублёў.

Паводле слоў прэс-сакратара Нацбанка Міхаіла Журавовіча, рэзкай змены курсу больш ажыццяўляць не плануецца.

"Больш за тое, па выніках сённяшніх біржавых таргоў курс беларускага рубля ўмацаваўся адносна даляра на 10 рублёў і склаў 2.645 рублёў", — падкрэсліў прэс-сакратар Нацбанка.

Ён таксама зноў абверг чуткі пра магчымую хуткую дэнамінацыю і пра тое, што ў банкі ўжо нібыта завезеныя грошы новага ўзору.

"Новыя грошы, у тым ліку і памятныя манеты, завозяцца ў банкі толькі ў той дзень, калі пачынаецца іх афіцыйны ўвод у абарачэнне. Так што, калі калісьці і будзе дэнамінацыя, то пра гэта Нацыянальны банк аб'явіць афіцыйна, але ў найбліжэйшы час гэтага не плануецца", — зазначыў М.Журавовіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула