БЕЛ Ł РУС

Украіна забараніла і нерэгулярныя авіярэйсы ў Расію

3.04.2019 / 13:42

Nashaniva.com

Кабмін Украіны забараніў нерэгулярныя авіязносіны з Расіяй, акрамя рэйсаў, неабходных для працы місій ААН, АБСЕ і Чырвонага Крыжа, паведамляюць Украінскія навіны.

Рашэнне прынялі пасля таго, як заснавальнік «Апазіцыйнай платформы» Юрый Бойка і кіраўнік палітрады гэтай партыі Віктар Медвядчук наведалі Маскву.

Кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакаў паведаміў, што Бойка і Медвядчук скарысталіся «шчылінай у законе», бо да гэтага забарону на авіязносіны з Расіі не распаўсюджваўся на нерэгулярныя рэйсы самалётаў.

У кастрычніку 2015 года Украіна спыніла авіязносіны з Расіяй у рамках санкцый, уведзеных з-за далучэння Крыма. Забарона на палёты распаўсюджваецца на ўсе авіякампаніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула