БЕЛ Ł РУС

Дзевяцікласнікі абрабавалі сейф дырэктара

9.01.2009 / 11:26

Nashaniva.com

У Бешанковіцкім раёне школьнікі абрабавалі сейф дырэктара школы. Падабралі ключ да дзвярэй кабінета, а сейф стаяў незамкнёны. Выцягнулі 800 тыс. рублёў. Хлопцы стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх і ўжо маюць судзімасці за крадзяжы.

Цяпер ім пагражае да 7 гадоў турмы.

Паводле БЕЛТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула