БЕЛ Ł РУС

Суд Севастопаля прысудзіў «украінскіх дыверсантаў» да 14 гадоў калоніі

4.04.2019 / 12:55

Nashaniva.com

Аляксей Бесарабаў, фота ФСБ /ТАСС

Суд Севастопаля прысудзіў да 14 гадоў калоніі строгага рэжыму двух мясцовых жыхароў Уладзіміра Дудку і Аляксея Бессарабава, якіх ФСБ лічыць агентамі ўкраінскіх спецслужбаў, паведамляе «Інтэрфакс».

Таксама асуджаным прызначаныя штрафы: Дудку — 350 тысяч рублёў (11 500 беларускіх), Бессарабаву - 300 тысяч рублёў (9 800 рублёў).

Па словах адвакатаў, сваёй віны падсудныя не прызнаюць; яны лічаць сваю справу сфабрыкаванай і маюць намер абскардзіць прысуд.

Пра затрыманне Аляксея Бессарабава, Уладзіміра Дудкі і Дзмітрыя Штыблікава ФСБ абвясціла ў лістападзе 2016 года. Іх называлі ўдзельнікамі дыверсійна-тэрарыстычнай групы ўкраінскай разведкі, планаваў дыверсіі на аб'ектах ваеннай інфраструктуры і жыццезабеспячэння Крыма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула