БЕЛ Ł РУС

Мінчук не дачакаўся таксі і проста скраў яго

4.04.2019 / 14:42

Nashaniva.com

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Пра выпадак паведаміла сталічная міліцыя.

Да праваахоўнікаў звярнуўся кіроўца таксі, які паведаміў, што зайшоў ненадоўга ў бар, пры гэтым пакінуў ключы ў машыне. Вярнуўся, а аўтамабіля няма.

Злачынца быў затрыманы досыць хутка.

Ён растлумачыў, што адпачываў у забаўляльнай установе, выйшаўшы з памяшкання і ўбачыў таксі без кіроўцы і вырашыў яго пачакаць. Не дачакаўшыся, пабачыў ключ і з'ехаў, каб падвезці сваю дзяўчыну. Праз некаторы час, усвядоміўшы, што здзейсніў супрацьпраўныя дзеянні, хлопец пакінуў аўтамабіль у адным з двароў Мінска, які быў знойдзены нарадам патрульна-паставой службы міліцыі Савецкага РУУС.

Заведзена крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула