БЕЛ Ł РУС

«Памежныя канфлікты і войны ВКЛ з усходняй суседняй дзяржавай» — лішняе пытанне

9.01.2009 / 11:30

Паўліна Купрысь, tut.by

Праграмы скарочаныя, каб адпавядаць ведам тых, хто праходзіць за адзін год курсы 10 і 11 класаў. А што ж скарацілі па гісторыі?

На галоўнай старонцы сайту нацыянальнага інстытуту адукацыі adu.by з’явіліся «Праграмы ўступных экзаменаў» па ўсіх прадметах, акром, чамусьці, гісторыі Беларусі.

Праграмы скарочаныя, каб адпавядаць ведам тых, хто праходзіць за адзін год курсы 10 і 11 класаў.

А што ж скарацілі па гісторыі?

Я знайшла гэтую інфармацыю толькі на сайце БЕЛТА: «адбор матэрыялу здзейснены з улікам працы па ліквідацыі перагрузкі вучняў». Вучняў вырашылі «не грузіць» «спрэчнымі» пытаннямі з гісторыі: з уступных тэстаў выключаныя пытанні «Тэрыторыя Беларусі», «Памежныя канфлікты і войны ВКЛ з усходняй суседняй дзяржавай» (!), «Шматэтнічная Рэч Паспалітая» і г.д.

Незразумела, што ж застаецца пытаць на экзаменах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула