БЕЛ Ł РУС

Алексіевіч: Я за тое, каб перамог Зяленскі

5.04.2019 / 08:43

Nashaniva.com

Пра гэта нобелеўская лаўрэатка заявіла ў інтэрв'ю Радыё Свабода

«У мяне напачатку былі вялікія надзеі на Парашэнку. Але яны, на жаль, не спраўдзіліся. І я за тое, каб Зяленскі перамог. Мне здаецца, што ён пераможа. І мы ўбачым, як прыходзіць новае пакаленне. Яно прыходзіць ва Украіне, у Харватыі, у Славаччыне», — кажа Святлана Алексіевіч.

«Я хацела б верыць, што гэтае новае пакаленне не будзе красці і будзе сумленна рабіць сваю працу. Прэзідэнцтва — гэта не больш чым праца, а не месіянства. Можа, у гэтых маладых людзей не ўсё адразу атрымаецца, але красці яны не будуць. Яны захочуць застацца ў гісторыі сумленнымі. Але што будзе насамрэч, ніхто з нас не ведае», — дадала яна..

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула