БЕЛ Ł РУС

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за сакавік выраслі на $150 мільёнаў

5.04.2019 / 09:46

Nashaniva.com

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 красавіка склалі 7 245,6 млн. даляраў ЗША (у эквіваленце), паведамляе Нацбанк.

За сакавік ЗВР выраслі на 150,5 млн. даляраў ЗША (на 2,1 працэнта) пасля росту ў лютым 2019 года на 77,5 млн. долараў ЗША (на 1,1 працэнта).

У сакавіку ўрадам і Нацбанкам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $316 млн.

Павелічэнню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у сакавіку спрыялі паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам і ўрадам аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, купля замежнай валюты Нацбанкам на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа», паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула