БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі распавялі пра надвор'е на выходныя і першы дзень наступнага тыдня

5.04.2019 / 12:22

Nashaniva.com

У суботу пераважна без ападкаў. Вецер днём па захадзе краіны парывісты. Ноччу -4.. + 2°С, у паўднёва-заходніх раёнах +3.. + 5°С, максімальная днём +9.. + 15°С.

У Мінску — +11-13°С

7 красавіка ў асобных раёнах кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, днём парывісты. Ноччу — +1— 6°С, па днём +10.. + 15С.

Дарэчы, у нядзелю праваслаўныя адзначаюць Дабравешчанне. Па гэтым дні варажылі, якое будзе лета. Калі халодна, то халоднае. Калі цёпла, то і лета будзе цёплае.

У панядзелак — пераменная воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы. Уначы +1—7°С, днём +9.. + 16°С, па поўдні +17.. + 18°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула