БЕЛ Ł РУС

У студзені Матолька паскардзіўся на непрыбраны снег. У пачатку красавіка ЖКГ адказала яму: снегу больш няма

5.04.2019 / 16:10

Nashaniva.com

Актывіст Антон Матолька 13 студзеня праз сайт 115.бел звярнуў увагу на тое, што ў Маладзечне на вуліцы Францыска Скарыны не прыбраная тэрыторыя ад снегу.

«Прыехаў па бургеры, а там каша са снегу» — абураўся актывіст.

І маладзечанскі «Камунальнік» усё ж адрэагаваў на паведамленне. 3 красавіка Антон Матолька атрымаў паведамленне, што снегу больш няма.

«Цырк клоўнскі, а не праца, — смяецца Антон Матолька. — Хуткасць у работнікаў «Камунальніка» фенаменальная».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула