БЕЛ Ł РУС

За аральны сэкс на вакзале затрымалі мужчыну і жанчыну

5.04.2019 / 21:43

Nashaniva.com

46-гадовы мужчына і 35-гадовая жанчына з Дзяржынскага раёна прылюдна займаліся аральным сэксам. Абое былі п'яныя. Пра гэта паведаміў Аляксандр Марчанка, афіцыйны прадстаўнік МУС.

Здарэнне адбылося ўвечары 2 красавіка ў зале чакання на чыгуначным вакзале станцыі Негарэлае.

Мужчына і жанчына затым сышлі на цягнік, а на наступнай станцыі нарад міліцыі іх затрымаў.

Пару адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Завялі крымінальную справу па ч.2 арт. 339 КК, за што пагражае арышт да 6 месяцаў і аж да пазбаўлення волі на 6 гадоў.

Канал АНТ паказаў таксама фатаграфію гэтага інцыдэнту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула