БЕЛ Ł РУС

У Магілёўскай вобласці пры выпальванні сухой травы загінула пенсіянерка

6.04.2019 / 12:14

Nashaniva.com

Пенсіянерка загінула ў вёсцы Янаполле Хоцімскага раёна пры выпальванні сухой травы на падворку, паведамляе МНС.

Інфармацыя аб пажары сухой травы паступіла ратавальнікам 5 красавіка ў 16.55. У выніку ўзгарання загінула жанчына 1936 года нараджэння. Як мяркуецца, прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём (выпальванне сухой расліннасці).

За суткі падраздзяленні МНС у вобласці здзейснілі 55 выездаў, у тым ліку 34 — на тушэнне сухой расліннасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула