БЕЛ Ł РУС

У суботу у Мінску — святочны навагодні канцэрт арганнай музыкі

9.01.2009 / 15:13

Nashaniva.com

Архікафедральны касцёл на пляцы Волі. 19:30.

10 студзеня ў 19.30 у сталічным Архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі (плошча Свабоды, 9) пройдзе святочны навагодні канцэрт арганнай музыкі.
Ён арганізаваны ў рамках праекта «Імгненні арганнай музыкі», які рэалізуецца ў гарадах Беларусі пры падтрымцы пасольства Германіі з ліпеня 2008 года па ліпень 2009 года.

Як паведамілі ў пасольстве ФРГ у Беларусі, у праграме канцэрта творы італьянскіх кампазітараў XVI—XVII стагоддзяў Адрыяна Банк’еры, Ладовіка Гросі да Віядана, нямецкага кампазітара і арганіста XVII стагоддзя Хайнрыха Шуца і інш.

Выканаўцы — арганіст, кандыдат мастацтвазнаўства Уладзімір Неўдах і духавы аркестр у складзе Руслана Курбацкага, Яўгена Місевіча, Сяргея Сямёнава і Аляксея Шаблыкі.

Уваход на канцэрт — вольны.

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула