БЕЛ Ł РУС

З-за выпальвання травы ў Смаргонскім раёне згарэлі шэсць нежылых дамоў

7.04.2019 / 11:2

Nashaniva.com

Буйны пажар здарыўся 6 красавіка ў вёсцы Панарка Смаргонскага раёна ў выніку падпалу сухой расліннасці.

Агонь знішчыў шэсць нежылых дамоў, 11 гаспадарчых пабудоў, яшчэ дзве гаспадарчыя пабудовы пашкоджаны.

Падобны выпадак у той жа дзень адбыўся ў садовым таварыстве недалёка ад вёскі Ліхачы Гродзенскага раёна. Пры выпальванні травы загарэліся і былі цалкам знішчаны тры гаспадарчыя пабудовы, паведамляе абласное ўпраўленне МНС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула