БЕЛ Ł РУС

Зяленскі назваў датай дэбатаў на стадыёне 19 красавіка, а не 14 красавіка

8.04.2019 / 12:09

Nashaniva.com

Кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што яго перадвыбарчыя дэбаты з дзеючым кіраўніком дзяржавы Пятром Парашэнкам пройдуць на стадыёне «Алімпійскі» ў Кіеве 19 красавіка.

Зяленскі таксама заявіў, што задасць пытанне Парашэнку пра тое, калі пачнуцца пасадкі? Ён таксама прапануе ў каментарах дасылаць пытанні да Парашэнкі, якія цікавяць грамадзян.

Напярэдадні кіраўнік Украіны заявіў, што чакае Зяленскага на дэбатах на стадыёне, які змяшчае 70 тысяч чалавек, увечары 14 красавіка.

ЦВК у сваю чаргу запатрабаваў правесці дэбаты 19 красавіка на тэлебачанні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула