БЕЛ Ł РУС

Жыхар Рэчыцы падпаліў чужы Citroen і трапіў на камеру відэаназірання

8.04.2019 / 19:19

Nashaniva.com

36-гадовы жыхар Рэчыцы задумаў адпомсціць свайму ворагу. Ён падпаліў аўтамабіль яго жонкі, паведамляе «Дняпровец».

Увечары 25 сакавіка ён падпаліў Citroen, які быў прыпаркаваны ля аднаго з дамоў у прыватным сектары. Яго дзеянні трапілі на камеру відэаназірання.

Па папярэдніх даных, прычына такога ўчынку — дрэнныя адносіны з мужам уладальніцы аўтамабіля.

Распачата крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула