БЕЛ Ł РУС

На пажары ў Стоўбцах выратавалі жанчыну і трох дзяцей

9.04.2019 / 8:41

Nashaniva.com

Пажар здарыўся ў панядзелак каля 14:00 у пяціпавярховым доме на вул. Міру. Гарэла кватэра на чацвёртым паверсе, паведамляе 112.by

Гаспадара кватэры на момант узнікнення пажару дома не было.

Работнікі МНС з кватэры з выкарыстаннем масак для людзей па лесвічных маршах выратавалі жанчыну і яе траіх дзяцей. Пацярпелых няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула