БЕЛ Ł РУС

Трамп зноў прапанаваў дзяліць сем'і мігрантаў на мяжы

9.04.2019 / 10:51

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прапанаваў вярнуцца да палітыкі падзялення сем'яў мігрантаў на амерыкана-мексіканскай мяжы, паведамляюць NBC News і CNN.

Як сцвярджаюць ананімныя крыніцы выданняў, Трамп на працягу некалькіх месяцаў пераконваў супрацоўнікаў сваёй адміністрацыі вярнуцца да гэтай практыкі. Супраць выступала міністр унутранай бяспекі ЗША Кірстэн Нільсэн, якую прэзідэнт 7 красавіка адправіў у адстаўку.

Трамп прапанаваў падзяляць сем'і мігрантаў, затрыманых у ЗША, ці тых, хто просіць прытулку ў краіне. На думку прэзідэнта, гэта можа спыніць рост колькасці мігрантаў з Лацінскай Амерыкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула