БЕЛ Ł РУС

На мінскія пляжы прывязуць тысячы тон пяску найвышэйшага класа

9.04.2019 / 11:18

Nashaniva.com

Пры падрыхтоўцы пляжаў сталіцы да купальнага сезона прадугледжана іх падсыпка пяском, паведаміў карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» намеснік дырэктара УП «Мінская лесапаркавая гаспадарка» Аляксандр Прамінскі.

— Падсыпка будзе праводзіцца на ўсіх пляжах Заслаўскага вадасховішча, на пляжах № 5 вадасховішча Дразды, на пляжах №2, 3, 4 Цнянскага вадасховішча. Для гэтага будзе выкарыстана 2,4 тыс. куб. м пяску найвышэйшага класа, — удакладніў суразмоўца.

Заўважым, пясок найвышэйшага класа самы высакаякасны сярод усяго пераліку кар'ернага пяску. Яго атрымліваюць шляхам фільтрацыі пяску ад розных прымешак і часціц з дапамогай шматлікага прамывання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула