БЕЛ Ł РУС

На праспекце Незалежнасці сутыкнуліся маршрутка і аўтобус №100: двое пацярпелі

9.04.2019 / 12:57

Маршрутка і аўтобус ехалі ў спадарожным напрамку з боку вул. Сурганава ў напрамку вул. Броўкі.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, у першай паласе ехаў аўтобус, а ў другой — маршрутка, кіроўца якой пры перастраенні не саступіў дарогу аўтобусу. У выніку адбылося сутыкненне. Два пасажыры аўтобуса пасля падзення ў салоне атрымалі траўмы і былі дастаўлены ў бальніцу», — праінфармавалі ў ДАІ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула