БЕЛ Ł РУС

Пад Рэчыцай двое хлопцаў пабілі аднагрупніка за тое, што ён адмовіўся аддаць ім сваю шапку

9.04.2019 / 20:28

Nashaniva.com

Двое падлеткаў 16 і 17 гадоў збілі свайго 17-гадовага аднагрупніка проста ў навучальнай установе, піша «Дняпровец»

Юнак адмовіўся аддаць сваю шапку хуліганам. Гэта і паслужыла асноўнай прычынай для збіцця. Хлопцы пачалі збіваць аднагрупніка ўсім, што траплялася пад руку: малаток, гаечны ключ і нават металічная труба.

Траўмы хлопца абмежаваліся шматлікім сінякамі.

СК завёў крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства». Хлопцам, што нападалі, пагражае ад трох да пяці гадоў абмежавання волі або пазбаўленне волі тэрмінам ад трох да дзесяці гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула