БЕЛ Ł РУС

Далай-ламу шпіталізавалі ў Дэлі

10.04.2019 / 08:36

Nashaniva.com

Фота з Вікіпедыі

Духоўны лідар тыбецкіх будыстаў Далай-лама XIV трапіў у бальніцу ў Дэлі, паведамляе The Guardian.

Па словах яго асабістага прэс-сакратара, 9 красавіка 83-гадовы Далай-лама адчуў дыскамфорт, пасля чаго яго даставілі для медагляду ў індыйскую сталіцу з горада Дхарамсала, дзе знаходзіцца тыбецкі ўрад у выгнанні.

Дактары дыягнаставалі ў яго інфекцыю грудной клеткі. Духоўны лідар прабудзе ў шпіталі наступныя некалькі дзён. Ён знаходзіцца ў стабільным стане, адзначаюць медыкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула