Два выхады на станцыі метро «Парк Чалюскінцаў» закрыты на рамонт
З 10 красавіка па 19 красавіка будуць праведзены работы па рамонце абліцоўвання сцен, парапетаў, прыступак, запрашальных пляцовак выхадаў № 3-2 (да цэнтральнага ўваходу ў Парк Чалюскінцаў) і № 4-1 (да скрыжавання вуліцы Талбухіна і праспекта Незалежнасці) станцыі «Парк Чалюскінцаў».
Гэтыя выхады будуць зачыненыя, паведамляе сайт метрапалітэна і прыносіць прабачэнні за нязручнасці.