БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах 86-гадовы мужчына абгарэў, ставячы чайнік на пліту

10.04.2019 / 11:50

Nashaniva.com

Няшчасны выпадак адбыўся 8 красавіка каля 18.00, паведамляе БелТА са спасылкай на МНС.

86-гадовы мужчына ставіў чайнік на газавую пліту і крысом сінтэтычнай кашулі зачапіў канфорку. Адзенне маментальна ўспыхнула. Пенсіянер выбег на вуліцу, сарваў з сябе кашулю вопратку і вярнуўся ў кватэру.

Толькі на наступную раніцу ён звярнуўся па медыцынскую дапамогу. З шырокімі апёкамі верхняй часткі тулава мужчыну шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула