БЕЛ Ł РУС

Міліцыя шукае 14-гадовую мінчанку, якая пайшла раніцай з дому

10.04.2019 / 12:06

Nashaniva.com

Марыя Клыга пакінула дом па адрасе: вул. Валгаградская, 25а. Паводле інфармацыі пошукава-выратавальнага атрада «Анёл», яна сышла ў невядомым кірунку паміж сям'ю і васьмю гадзінамі раніцы 10 красавіка.

Дзе знаходзіцца падлетак, да гэтага часу не вядома. Прыкметы Марыі: на выгляд 16 гадоў, рост 168 см, шчыльнага целаскладу, валасы цёмна-русыя да падбародка, вочы блакітныя. Была апранутая ў цёмна-зялёную куртку да калена, чорныя джынсы, сінія красоўкі з ружовымі ўстаўкамі. Юная гараджанка раней з дома не сыходзіла, паведамляе міліцыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула