БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка даручыў вызначыцца, ці трэба Беларусі міністэрства лічбавай эканомікі

12.04.2019 / 13:48

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду вярнуцца да пытання аб стварэнні міністэрства лічбавай эканомікі і прыняць у другім квартале гэтага года рашэнне, ці патрэбна ў краіне дадзеная структура. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў падчас сустрэчы з прадстаўнікамі IT-супольнасці, піша БелТА.

З ініцыятывай стварыць у Беларусі міністэрства лічбавай эканомікі выступіў прадпрымальнік, заснавальнік інвестыцыйнай кампаніі VP Capital Віктар Пракапеня. На яго думку, такое міністэрства магло б стаць своеасаблівым цэнтральным штабам і як дзяржаўны орган замкнуць на сабе ўсе працэсы інфарматызацыі ў краіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула