БЕЛ Ł РУС

Салдат у Мінску атрымаў траўму, зваліўшыся з вышыні. Ён у рэанімацыі

14.04.2019 / 15:10

Nashaniva.com

Фота Сяргея Гудзіліна

Мінабароны сумесна са Следчым камітэтам высвятляюць прычыны атрымання траўмы вайскоўцам тэрміновай ваеннай службы 120 асобнай механізаванай брыгады. Траўма атрымана ў выніку падзення з вышыні, паведамляе прэс-служба Мінабароны

Здарэнне адбылося 13 красавіка. Каля 9.30 вайсковец быў знойдзены таварышамі па службе на газоне. Ваеннаслужачы шпіталізаваны і знаходзіцца пад наглядам дактароў.

Паводле звестак Tut.by, 21-гадовы пацярпелы хлопец знаходзіцца ў рэанімацыі ў 432-м шпіталі — Галоўным ваенным медыцынскім клінічным цэнтры Узброеных сіл.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула