БЕЛ Ł РУС

Расіянін узяў машыну ў сябра, а на мяжы ў ёй знайшлі патроны. Цяпер яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі

15.04.2019 / 17:34

Nashaniva.com

Пагранічнікі ў пункце пропуску «Дамачава» выявілі ў аўтамабілі грамадзяніна Расіі паляўнічыя патроны, паведамляе Дзяржпагранкамітэт Беларусі.

Інцыдэнт адбыўся 13 красавіка. Падчас агляду аўтамабіля Lexus, якім кіраваў 37-гадовы жыхар Маскоўскай вобласці, памежнікі знайшлі 10 паляўнічых патронаў 12-га калібру. Мужчына растлумачыў, што аўтамабіль узяў у знаёмага, а пра патроны нічога не ведаў. Боепрыпасы канфіскавалі для правядзення экспертызы. Цяпер расіяніну пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула