БЕЛ Ł РУС

Літва рыхтуе запрашэнне Лукашэнку на цырымонію перапахавання паўстанцаў Каліноўскага ў Вільні

16.04.2019 / 12:55

Nashaniva.com

aa.com.tr

Міністр культуры Літвы Міндаўгас Кветкаўскас паведаміў журналістам, што на ўрачыстую цырымонію перапахавання парэшткаў паўстанцаў, знойдзеных летась на гары Гедзіміна ў Вільні, будуць запрошаныя найвышэйшыя службовыя асобы Беларусі, Польшчы і Украіны, піша Радыё Свабода.

Гэта не азначае, што Аляксандр Лукашэнка прыедзе, на гэты конт міністр нічога сказаць ня змог. Запрашэнні будзе накіроўваць прэзідэнт Літвы.

«Увосень плануецца арганізаваць ўрачыстую цырымонію перапахавання, — адзначыў літоўскі міністр, — будзе прапанаваны фармат на самым высокім узроўні — з удзелам першых асобаў Беларусі, Польшчы, Украіны. Гэта было ўхвалена падчас паседжання літоўскай урадавай камісіі. Таксама вырашана, што прозвішчы ўсіх асуджаных на смерць будуць запісаныя на трох мовах — літоўскай, польскай і беларускай, каб падкрэсліць важнасць паўстання для ўсіх згаданых краін».

Дакладная дата цырымоніі пакуль не абвешчаная, усё будзе залежыць ад работ па аднаўленні капліцы на віленскіх могілках Росы. Чакаецца, што яны павінны завяршыцца да верасня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула