БЕЛ Ł РУС

У Гродне мужчына пагражаў выбухам, патрабаваў самалёт і $2 мільёны

16.04.2019 / 13:42

Nashaniva.com

У Гродне мужчына патрабаваў самалёт і 2 мільёны долараў. Здарэнне адбылося ўвечары 15 красавіка, паведамляе абласная міліцыя

Гарадзенец патэлефанаваў у міліцыю з мабільнага, патрабаваў, што ў выпадку невыканання яго патрабаванняў ён узарве сябе.

Па інтанацыі і манеры размовы праваахоўнікі зразумелі, што мужчына п'яны. Было высветлена, што ён знаходзіцца ў кватэры шматпавярховіка ў мікрараёне Фолюш. Яго затрымалі.

Ніякай выбухоўкі ў кватэры не было. Мужчына заявіў, што на парушэнне закону яго падштурхнуў алкаголь. Якое пакаранне чакае «тэлефоннага тэрарыста», пакуль невядома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула