БЕЛ Ł РУС

Помніку Леніна ў Лунінцы зрабілі незвычайныя татуаж і макіяж ФОТАФАКТ

16.04.2019 / 16:1

Nashaniva.com

Ільіч, бюст якога стаіць каля завода «Палессеэлектрамаш», апранулі да Вялікадня.

Умелыя дызайнеры абнавілі правадыру пралетарыяту пінжак і гальштук і адбялілі каўнерык кашулі, паведамляе media-polesye.by

Уладзімір Ільіч памаладзеў таксама з твару: яму зрабілі «татуаж» броваў, пафарбавалі ў чорны бараду і вусы, пачарнела і сівізна. Яго, перш бясколерныя вочы, таксама зайгралі колерам.

Было

Стала

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула