БЕЛ Ł РУС

Беларускага кіраўніка у Анкары сустрэла кавалерыя з 40 коннікаў

16.04.2019 / 16:12

Nashaniva.com

Цырымонія афіцыйнай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Рэджэпам Таіпам Эрдаганам праходзіць у Анкары, перадае БелТА.

Кіраўнікі дзяржаў правядуць перамовы ў Белым палацы — афіцыйнай рэзідэнцыі прэзідэнта Турцыі. Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Тайіп Эрдаган абмяркуюць развіццё двухбаковых адносін у вузкім фармаце, а таксама з удзелам членаў дэлегацый.

Цырымонія афіцыйнай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі ў Прэзідэнцкім палацы пачалася з пратакольных мерапрыемстваў, з уласцівым ім нацыянальным каларытам. Яшчэ на пад'ездзе картэж беларускага кіраўніка сустрэла кавалерыя з 40 коннікаў, якія праводзілі яго да галоўных палацавых варот.

Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Тайіп Эрдаган сустрэліся ўжо на тэрыторыі Белага палаца. Падчас цырымоніі аркестр выканаў гімны Беларусі і Турцыі, на фоне якіх па нацыянальнай пратакольнай практыцы быў зроблены 21 стрэл.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула