БЕЛ Ł РУС

На ФОТА патрапіла бойка рысі і ваўка ў Налібоцкай пушчы. Хто перамог?

18.04.2019 / 17:10

Nashaniva.com

У Налібоцкай пушчы ва ўрочышчы Ялоўка 13 сакавіка пад вечар дарослы воўк атакаваў мацёрую рысь. Звяры счапіліся ў бойцы, якая доўжылася менш за хвіліну і патрапіла на фотапастку, здымкі з якой апублікаваныя на nalibokiforest.info.

Рысь перамагла, параніла ваўка. Стала вядома, што ад гэтых ранаў воўк пасля памёр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула