БЕЛ Ł РУС

У Чэрыкаўскім раёне мясцовая жыхарка пакрыўдзілася і падпаліла дом, у якім знаходзіліся яе знаёмыя

18.04.2019 / 21:45

Nashaniva.com

Следчы камітэт расследуе справу пра замах на забойства ў Чэрыкаўскім раёне, здзейснены агульнанебяспечным спосабам.

Злачынства адбылося раніцай 18 красавіка ў вёсцы Верамейкі. 55-гадовая мясцовая жыхарка пасварылася з трыма знаёмымі падчас сумеснай п'янкі. Каб адпомсціць крыўдзіцелям, вяскоўка падпаліла іх дом.

На шчасце, жыхары дома своечасова паспелі выбрацца. Яны не пацярпелі. Падпальшчыцы пагражае турэмны тэрмін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула